Нумары-прызёры Першага Мінскага Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва склалі новую праграму Белдзяржцырка

29.09.2017 

30 верасня на сталічным манежы стартуе новая праграма «Белдзяржцырк запальвае зоркі». Яна цалкам складаецца з нумароў-прызёраў і лаўрэатаў Першага Мінскага Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва. Нагадаю, з 21 да 24 верасня ў Белдзяржцырку ў конкурснай праграме форуму ўдзельнічалі знакамітыя артысты з 16 краін свету. Пераможцамі сталі акрабаты-вальтыжоры «Людзі ў чорным» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вавілава з Расіі і каманда артыстаў з КНДР. Сярэбраную ўзнагароду атрымалі беларускія паветраныя гімнасты на палотнах Максім Вінаградаў і Вераніка Рыбчонак і расійскія акрабаты на падвоенай рускай палцы пад кіраўніцтвам Ільі Цюфяева. Бронзу ўзялі аўстралійскі гімнаст Джэк Даусэн з нумарам «Фенікс» і адважны в'етнамскі калектыў, які літаральна тварыў цуды на дроце. Гран-пры атрымаў калектыў Белдзяржцырка за падрыхтоўку і правядзенне фестывалю. Якія нумары ўвайшлі ў новую праграму, распавядзе Вольга Антоненкава.

Фота: minsknews.by