Опера "Тоска" вяртаецца на беларускую сцэну

23.02.2018 

Опера "Тоска" ў Вялікім тэатры шостая па ліку. Вяртаннем шэдэўра Джакама Пучыні займалася міжнародная каманда: галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ, галоўны запрошаны дырыжор італьянскі маэстра Джанлука МарчанО, а таксама лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі мастак Аляксандр Касцючэнка і хормайстар, народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Сам Міхаіл Панджавідзэ не першы раз звяртаецца да гэтай оперы. Толькі на беларускай сцэне Вялікага гэта другая яго пастаноўка

Фота: bolshoibelarus.by