Па выніках 2016 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва

11.01.2017

Спецыяльную прэмію атрымала кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Раіса Раманеня за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як ў Беларусі, так і за межамі. Раіса Раманеня  мае званне “народны майстар”,  яна - чаканы госць на выставах і форумах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў розных краінах.

Спецпрэмія ўручана і калектыву ўстановы “Палац культуры Маладзечна”.  Уладзімір Трапянок звязаўся па тэлефоне з дырэктарам “Палаца культуры Маладезчна” Святланай Сарокай.

Фота: youtube.com