Навiны

21.06.2019 Гэта маштабная культурная падзея, падчас якой з 10.00 да 22.00 у Белдзяржфілармоніі будуць бесперапынна граць лепшыя піяністы краіны. Мерапрыемства афіцыйна ўключана ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў, чакаецца, што яго наведае больш за тры тысячы чалавек. Працягвае адзін з арганізатараў, саліст Белдзяржфілрмоніі Арцём Шаплыка....
21.06.2019 Сёлета аматарам мастацтва арганізатары прапануюць сем танцавальных вечароў. Падчас гала-канцэрта на беларускую сцэну выйдуць прымы і прэм'еры вядучых тэатраў свету: Сяргей Крываконь, Мэцью Голдзінг, Дзяніс Клімук, Іван Васільеў. Чакаюць і Мікалая Цыскарыдзэ. Працягвае народны артыст Беларусі і мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў. Сярод...
20.06.2019 У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі Мікалая Труса “Браціслаўскі эпісталярый: славацка-беларускі архіўны дыскурс XX стагоддзя”. Яна прысвечана гісторыі культурнага руху, тым людзям, з якімі працаваў і сябраваў народны паэт Беларусі Янка Купала. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: akademkniga.by
20.06.2019 Сёння а 14-й гадзіне Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прымае "Полымя міру". Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалілі 3 мая. Удзельнікі эстафеты пераадолелі больш за 7 тысяч кіламетраў да Мінска. Беларускі маршрут праходзіў па значных мясцінах нашай краіны, сярод якіх Белавежская пушча, Мірскі, Нясвіжскі,...
19.06.2019 У Страгаўскім манастыры ў Празе ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы адкрыецца выстава “Беларусь, маё сэрца, залатая краіна”. У экспазіцыі ‒ работы з фондаў Музея Янкі Купалы, а таксама творы сучасных беларускіх мастакоў. Карціны паказваюць прыгажосць і веліч...
19.06.2019 Больш за 20 твораў розных гадоў і жанраў прэзентавалі на персанальнай выставе Андрэя Равякова "Файн-арт" у мастацкай галерэі "Беларт". Экспазіцыя адкрыта ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”, уключанага ў культурную праграму II Еўрапейскіх гульняў. Працягвае мастак Андрэй Равякоў. "Не ўсё можна растлумачыць розумам" –...
18.06.2019 “Мастак і горад” – выставачны праект пад адкрытым небам. Сёлета ён прэзентаваны ў Мінску восьмы раз і прысвечаны дзвюм Зоям: Літвінавай і Луцэвіч.  Выстаўляюцца творцы не разам, а па чарзе. Зараз жыхары і госці сталіцы знаёмяцца з жывапісам Зоі Літвінавай, а таксама наведваюць падзеі дадатковай праграмы. Аб новаўвядзеннях і бліжэйшых...
18.06.2019 У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава “Казімір Малевіч і XXI стагоддзе”. Экспазіцыя знаёміць з творчасцю сучасных майстроў, якія развіваюць традыцыі школы Казіміра Малевіча. Падрабязнасці - у Данііла Шэйкі. Фота: facebook.com
17.06.2019 Падзея адбылася для прадстаўнікоў замежных СМІ, якія асвятляюць галоўную спартыўную падзею года ў нашай краіне. Дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч сярод асноўных выданняў назваў кнігу “Спорт вышэйшай пробы” пра алімпійскі рух у Беларусі, і турыстычны даведнік па Мінску, у якім ‒ інфармацыя пра нашу...
17.06.2019 Адбыўся фестываль "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку". Асноўны акцэнт зроблены на знаёмства з гістарычнай і дзіцячай літаратурай. Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар. Фота: sb.by
14.06.2019 Выставу “Эмі Уайнхаус: сямейны партрэт” прэзентавалі ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Мінск ‒ апошні горад у свеце, жыхары і госці якога ўбачаць экспазіцыю. На адкрыццё завіталі дырэктар Яўрэйскага музея ў Лондане Эбігейл Морыс, таксама брат Эмі ‒ Алекс, яго жонка і сын. Госці адзначылі, што Беларусь значна паўплывала на сусветнае...
14.06.2019 У суботу ўпершыню пройдзе фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Ён разгорнецца ў дворыку, а таксама на некаторых паверхах старажытнага мура. Уваход на форум – бясплатны. Асобнае мерапрыемства – круглы стол, прысвечаны гістарычнай літаратуры. Больш падрабязна пра яго распавядзе дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак. У суботу...

Старонкі