Першы канцэрт да свайго 15-годдзя канал "Культура" прысвячае дзецям

09.12.2016

15 снежня 2016 года а 19-й гадзіне ў Вялікай студыі Дома радыё адбудзецца канцэрт музыкі беларускіх кампазітараў для дзяцей. Сярод выканаўцаў будуць навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў №1 г. Мінска, Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 15 г. Мінска, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У праграме прагучаць творы Галіны Гарэлавай, Эдуарда Зарыцкага, Сяргея Картэса, Аліны Безенсон, Валерыя Карэтнікава, Рыгора Суруса і Яна Тарасевіча.

Уваход па папярэднім запісе. Заяўкі прымаюцца на адрас 2101248@tut.by.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі.