Пейзажы сям'і жывапісцаў Масленікавых – у Нацыянальным гістарычным музеі

06.02.2019

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстава жывапісцаў Масленікавых пад назвай “Сямейны альбом”.  Пачынальнікам стаў Павел Масленікаў, чыя творчасць істотна паўплывала на развіццё пейзажа ў беларускім мастацтве. У 60-я гг. мінулага стагоддзя ён быў рэктарам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Распавядае яго сын, таксама пейзажыст, загадчык кафедры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Масленікаў.

На выставе – беларускі пейзаж ва ўсёй яго разнастайнасці. Бяскрайнія прасторы і блакітныя азёры чаргуюцца з утульнымі куткамі прыроды, дзе хочацца схавацца ад шуму гарадскіх вуліц і паўсядзённай мітусні. Распавядае малодшы прадстаўнік дынастыі Павел Масленікаў.

Выстава “Сямейны альбом” адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі да 21-га лютага.

Фота: histmuseum.by