Працягваюцца здымкі карціны "Авантуры Пранціша Вырвіча"

05.06.2019

На "Беларусьфільме" працягваюцца здымкі карціны "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле аднайменнага рамана айчыннай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Творца часта прысутнічае на здымачнай пляцоўцы, актыўна ўдзельнічала ў падборы акцёраў. Адзначыла, што вобразы артыстаў супадаюць з тымі, што яна ўяўляла падчас напісання рамана.

Прэзентацыя фільма запланавана на снежань. Выйдзе поўнаметражная паўтарагадзінная карціна і чатырохсерыйны фільм для тэлегледачоў. Зараз абмяркоўваецца іх дубляж на беларускую мову.

Фота: lidanews.by