Прадметы гардэроба з калядных баляў экспануюць ў Гродна

06.01.2017

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі па традыцыі падрыхтаваў новую выставу да свята Нараджэння Хрыстова. Сёлета музей звярнуў увагу на тое, як забаўляліся ў гэты зімовы час гараджане мінулых стагоддзяў. Выстава “Баль калядных завей” аб’яднала каля ста экспанатаў. Некаторыя з іх прапанавалі і іншыя музеі, расказала  старшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Галіна Хамко.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, bnp.by