Праект "Карта госця" прадставілі ў Мінску

15.11.2018 

Падобная турыстычная паслуга распрацавана ў многіх еўрапейскіх краінах, зараз – і ў Беларусі. Яе ўладальнік атрымлівае зніжкі і бонусы ў музеях, карцінных галерэях, аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, гасцініцах і пунктах сервісу. Зараз карта госця аб'ядноўвае больш за дзвесце аб'ектаў, да пачатку новага турыстычнага сезона гэтая лічба павялічыцца да тысячы. Да ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019 выпусцяць спецыяльны фармат "Карты госця". Распавёў дырэктар прадпрыемства "Мінгардаведка" Барыс Васільеў.

Выява: minskpass.by