"Практыкаванні з прасторай" пачаліся ў Гродне

30.03.2017

У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава Даніэля Цыбульскага “Практыкаванні з прасторай”. Даніэль Цыбульскі ў 2013 годзе атрымаў ступень магістра ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Гданьску. У 2012-2013 гадах вучыўся ў Брэмене. Паказваў работы на шматлікіх выставах, як калектыўных, так індывідуальных у многіх гарадах Польшчы. Спадабаліся яго работы і жыхарам Гродна, расказвае дырэктар  Гродзенскай выставачнай залы Ірына Сільвановіч.

Фота Гродзенскай выставачнай залы выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, grodno.in