Праваслаўныя вернікі адзначаюць Радаўніцу

07.05.2019

Дзень, які аб'ядноўвае пакаленні і падкрэслівае павагу беларусаў да каранёў і продкаў. У праваслаўных сёння Радаўніца. У цэрквах упершыню пасля Уваскрэсення Хрыстова на святочнай службе гучала памінальная малітва, да якой дадаліся велікодныя спевы. Памінанне здзяйсняецца і на могілках. Па традыцыі людзі сем'ямі наведваюць і прыбіраюць магілы памерлых сваякоў. Пра духоўны сэнс свята распавядае мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Фота: pravmir.ru