“Профіль горада” распрацавалі ў Полацку і Наваполацку

01.11.2018 

Дакумент створаны ў межах праекта Глабальнага экалагічнага фонду і Праграмы развіцця ААН “Зялёныя гарады”. Пакуль паказаны вынікі першага этапу даследаванняў. Па дзесяці індыкатарах эксперты ацанілі, наколькі камфортна жыць у выбраных гарадах. Пасля сфармулююць рэкамендацыі, адпаведныя менавіта гэтай мясцовасці. У Полацку і Наваполацку “Профіль горада” ўдасканаліць дарожны рух, палепшыць работу грамадскага транспарту, таксама з’явіцца сучасная веласіпедная інфаструктура. Распавяла кіраўнік праекта “Зялёныя гарады” Ірына Усава.

Фота: undp.org