Прыгодніцкі фільм "Скачок саламандры" пра падлеткаў-геймераў выйдзе вясной 2018

14.08.2017 

На кінастудыі "Беларусьфільм" – гарачая пара. У вытворчасці адразу чатыры карціны. Адна з іх дзіцячая. Рэжысёр Ігар Чацверыкоў здымае “Скачок саламандры”. Гэта не проста прыгодніцкая карціна, але яшчэ і своеасаблівая паштоўка краіны для замежнікаў. Галоўныя ролі ў фільме “Скачок саламандры” выконваюць падлеткі. Самыя яркія дарослыя ролі у акцёраў Сяргея Чэкерэса, Аляксандра Аўчыннікава, Валянціны Гарцуевай і Канстанціна Міхаленкі. Апошні выконвае адмоўную ролю, але праз яе гаворыць пра дабрыню, сяброўства і ўзаемадапамогу.

Фота: minsknews.by