Прыз Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно" атрымала стужка з Расіі

10.11.2018 

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця XXV Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” акрамя імён пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных узнагадод назвалі стужку, удастоеную прыза Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно". Гэта карціна "Сэрца свету" расійскага рэжысёра Наталлі Мяшчанінавай. Творца падзякавала за высокую ацэнку яе работы і прызналася, што прыз - прыемная нечаканасць. Узнагароду ўручыў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар. Акрамя таго, ён адзначыў, што галоўнае прызначэнне фестывалю - творчае адкрыццё - і яно адбылося.

Фота: kinopoisk.ru