"Пясняр беларускіх мястэчак" Кастусь Качан прадстаўляе новую выставу "Правінцыя"

25.04.2018 

У гэтыя хвіліны ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрываецца выстава жывапісу “Правінцыя”. Аўтар палотнаў - Кастусь Качан працягвае традыцыі рускай рэалістычнай школы, але натхняецца вобразамі роднай прыроды. Лейтматыў яго творчасці – Вечнае і Вечнасць, а таксама гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды. Сваёй радзімай Кастусь Качан называе ціхую, утульную беларускую правінцыю. І любоў да яе – у кожным палатне. Прагуляцца сцежкамі мастака можа кожны. Выстава працуе да 20-га мая.

Фота: belartunion.by