"Рэчаіснасць" Генадзя Шутава адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

01.04.2019

Выстава "Рэчаіснасць", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага акварэліста і графіка Генадзя Шутава, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі – работы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя да 2010-х. Творы мастака – пра навакольнае жыццё чалавека. Нацюрморты скампанаваны з добра знаёмых прадметаў: ключы, гліняныя гаршкі, засохлыя букеты, фатаграфіі, абрыўкі газет, часопісаў. Аднак пры спалучэнні гэтыя рэчы напаўняюцца новымі сэнсамі. Працягвае сын мастака Сяргей Шутаў.

Фота: belartunion.by