Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў запрашае наведвальнікаў на свята

23.08.2017 

Свята "Ноч музеяў: Сапегі сустракаюць гасцей" пройдзе ў пятніцу ў Ружанскім палацавым комплексе. Наведвальнікі апынуцца ў атмасферы Сярэднявечча і адчуюць сябе рыцарамі, лучнікамі, танцорамі, расказаў дырэктар музея “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” Раман Жыткоўскі.

Ружанскі палац – помнік архітэктуры 18 стагоддзя. Яго часта называюць  “Беларускім Версалем”, бо ўзведзены ён у падабенстве да гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца.

Фота: livejournal.com