Санеты Шэкспіра сталі адной з тэм балета Аляксандры Ціхаміравай

01.12.2016

1 і 2 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі першая балетная прэм'ера сезона. Аляксандра Ціхамірава, аўтар лібрэта, харэаграфіі і сцэнаграфіі, прапануе новы балет “Санеты” на музыку брытанскіх кампазітараў Пітэра Уорлака і Ральфа Воана-Уільямса.

Фота: minsknews.by