Швейцарскі піяніст сыграе ў першым канцэрце новага сезона Дзяржаўнага камернага аркестра

20.09.2018 

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова адкрывае сезон. Сёння ў  вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца святочны канцэрт з удзелам  вядомага піяніста са Швейцарыі – Канстанціна Ліфшыца. 

Канстанцін Ліфшыц - прафесар Люцэрнскай кансерваторыі ў Швейцарыі. Ён выступаў на самых прэстыжных сусветных пляцоўках. Сёння -- упершыню сыграе на беларускай сцэне. У спецыяльным інтэв’ю нашаму каналу ён расказаў, чым абумоўлены выбар праграмы.

Фота: omfil.ru