“Сінтэзатар кахання” змадэляваў узаемаадноіны паміж чалавекам і робатам

14.02.2017

У Канцэртнай зале “Мінск” Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Маякоўскага паказаў спектакль Леаніда Хейфіца “Сінтэзатар кахання”. У ролях: Анатоль Лабоцкі, Вольга Пракоф’ева, Кацярына Стулава, Таццяна Аўгшкап, Ігар Марычаў. Пастаноўка паводле твора вядомага драматурга Алана Эйкбарна. Ці можна замяніць блізкага чалавека робатам? Ці зможа ён не толькі выконваць хатнія абавязкі, але і падарыць каханне? І як стварыць мелодыю любові? Спектакль спрабуе даць адказы на гэтыя пытанні. З акцёрам Анатолем Лабоцкім пагутарыла Марыя Дуброўская.

Фота: chekhoved.net