“Студзеньскія музычныя вечары” пачаліся ў Брэсце

10.11.2017

У Брэсце пачаўся XXIX Міжнародны фестываль “Студзеньскія музычныя вечары”. Слухачоў чакаюць 4 вялікія музычныя вечары ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, дзённыя канцэрты ў Брэсцкім музычным каледжы, дзе выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў з Беларусі, Польшчы, Францыі, Японіі, Кітая і Карэі. Фестывальны канцэрт з удзелам музыкантаў з Беларусі, Казахстана і Нідэрландаў упершыню пройдзе і ў Жабінкаўскім гарадскім доме культуры. Увогуле, XXIX Міжнародны фестываль “Студзеньскія музычныя вечары” – адметны. Усе музыканты прыедуць у Брэст упершыню. А пачалося музычнае свята з Пятай сімфоніі Чайкоўскага. Твор выканаў сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Вячаслава Воліча.

На фота - Вячаслаў Воліч, news.21.by