Стужка Джанфранка Кабіду робіць Шэкспіра сучаснікам ураджэнцаў Сардзініі

18.10.2017

У межах XVII Міжнароднага тыдня італьянскай мовы вядомы рэжысёр і сцэнарыст Джанфранка Кабіду прэзентаваў ў Мінску свой фільм “Спляценне сноў”. Карціна раскрывае тэмы мастацтва ў жыцці чалавека, віны, помсты, адкуплення і прабачэння. У выніку караблекрушэння на бераг турэмнага вострава мора выкідвае тых, хто выжыў - акцёраў, ахоўнікаў і катаржнікаў-мафіёзі. Падрабязней нашаму карэспандэнту Вікторыі Сяргеевай распавёў рэжысёр Джанфранка Кабіду.

Фота: Джанфранка Кабіду, geometria.ru