Сувязь мясцін і пакаленняў ‒ на выставе "Любчанскі край. Людзі і час"

15.01.2019

Летась у снежні на першым паверсе Нацыянальнага гістарычнага музея адкрылася выстава Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю”. На ёй – творчая спадчына чалавека, які рабіў здымкі ў першай палове 20-га стагоддзя і чыё імя доўгі час было невядомае, пра яго даведаліся падчас нядаўніх экспедыцый.

Днямі адкрылася другая частка праекта – экспазіцыя Любчанскі край. Людзі і час”. Гэта работы вядомых беларускіх фатографаў, якія натхніліся здымкамі Савы Сіўко і зацікаваліся гісторыяй сваёй зямлі і тэмай сувязі пакаленняў. Распавядае куратар праекта і адзін з фатографаў, чые работы на выставе, Альберт Цэхановіч.

Работы Альберта Цэхановіча – дакументальная фатаграфія, у іншых удзельнікаў выставы – свая інтэрпрэтацыя тэмы памяці, свой стыль. Марыя Банэ працуе ў цыянатыпіі, аўтарская тэхніка Андрэя Вазнясенскага – гуміарабік, Вольгі Сяргеевай – спалучэнне срэбнага адбітка і алею.

Выставу можна наведаць да 3-га лютага.

Фота: facebook.com