Свята-Елісавецінскі манастыр правядзе ў Палацы мастацтва калядны фестываль "Радасць"

21.12.2018

У нядзелю, 23 снежня, у сталічным Палацы мастацтва адкрыецца Міжнародны праваслаўны калядны фестываль “Радасць”. Падзею арганізуе Свята-Елісавецінскі манастыр па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Фестываль прапануе праваслаўную выставу і святочную культурную праграму. Падрабязнасці раскрывае насельніца Свята-Елісавецінскага манастыра, паслушніца Фацінія.

Праваслаўны калядны фестываль “Радасць” працягнецца да 6 студзеня. Акрамя дарослай праграмы, арганізатары падрыхтавалі насычаную дзіцячую. Важная падзея фестывалю – дабрачынная акцыя “Цуд для блізкага”.

Фота: obitel-minsk.ru