Святочны эфір на канале “Культура”

07.03.2019 

Да Дня жанчын канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў музычны падарунак з удзелам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі”, а таксама салістаў музычных тэатраў сталіцы.

У канцэрце возьмуць удзел: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало (Вялікі тэатр Беларусі), Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Шведава (Вялікі тэатр Беларусі), салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Арцём Хамічонак, лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля Дзяменцьева, Мікалай Русецкі. Дырыжор – Аляксандр Сасноўскі.

Святочнае напаўненне праграмы складуць фрагменты мюзіклаў і аперэт, папулярныя мелодыі кіно, знакамітыя песні беларускіх і замежных аўтараў. Сярод іх – раманс Алеандры з мюзікла Марка Самойлава “Страсці святога Мікаэля”, дуэт Ганны Главары і графа Данілы з аперэты Франца Легара “Вясёлая ўдава”, песня “Каким ты был” і полька з фільма Івана Пыр’ева “Кубанскія казакі”, гімн каханню з рэпертуару Эдзіт Піяф і іншае.

Запрашаем да праслухоўвання канцэрта-прысвячэння жанчынам 10 сакавіка ў 12:30.