Святочныя падзеі да Дня Незалежнасці пачаліся канцэртам і ўрачыстым сходам у Палацы Рэспублікі

02.07.2019

На мерапрыемства запрасілі вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў дзяржорганаў, ветэранаў вайны і працы, а таксама замежных гасцей, прадстаўнікоў таленавітай моладзі, дзеячаў культуры і мастацтва, вядомых спартсменаў. У праграме - тэматычныя эпізоды, якія паказваюць вехі вызвалення Беларусі і пабудовы суверэннай дзяржавы. Да прысутных звярнуўся прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка.

Святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі працягнецца заўтра. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у ваенным парадзе ўвечары.

Фота: minsknews.by