Таццяна Старчанка сыграе Мікаэла Тарывердыева

01.11.2016

У сераду  ў канцэртнай зале “Верхні горад” - канцэрт «Імгненні кахання», прысвечаны 85-годдзю Мікаэла Тарывердыева. У Музычнай гасцёўні Таццяны Старчанка прагучыць любімая музыка кампазітара ў выкананні салістаў Вялікага тэатра Беларусі Таццяны Траццяк, Наталлі Акінінай, Андрэя Марозава. Партыя фартэпіяна - мастацкі кіраўнік музычнай гасцінай Таццяна Старчанка.

Фота: youtube.com