Тэатралізаванае шэсце да 1155-годдзя Полацка адкрыла Дзень беларускага пісьменства

02.09.2017 

У Полацку адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Сёння пад званы з ўсіх храмаў старажытнага горада адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. Прайшло маляўнічае тэатралізаванае шэсце да 1155-годдзя Полацка. 

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей віншаванне накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

"Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццё нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі", – гаворыцца ў віншаванні.

"Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі - асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі - у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.

Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плённую працу дзеля росквіту Радзімы", – адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ў планах - міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў "Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы", навукова-практычная канферэнцыя "Полацкія чытанні", шматлікія выставачныя праекты і канцэрты. 

На свяце Дня беларускага пісьменства працуюць карэспандэнты канала “Культура”. І зараз мы вітаем Юлію Ішмуратаву.

Фота: Юлія Ішмуратава