Тэатральны форум "М.@rt.кантакт-2019" стартаваў у Магілёве

21.03.2019

У асноўнай праграме ‒ 23 спектаклі 23-х тэатраў з 10 краін (Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Літвы і Прыднястроўя). Здзіўляць будуць спецыяльнай  праграмай ‒ гульнямі ролевага дзеяння  і майстар-класамі. Мэта  форуму – паказаць магчымасці спалучэння класікі і сучасных твораў. "Сёлетняя праграма сапраўды моцная", – упэўнівае літаратурны рэдактар Магілёўскага драмтэатра Вольга Семчанка.

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.кантакт-2019” працягнецца да 27 сакавіка.

Фота: vk.com