Трансгранічны маршрут “Аўгуст-вела” распрацаваны ў Гродзенскай вобласці і Падляскім ваяводстве

17.04.2019

Шлях турыста пралягае ўздоўж Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, праз пагранічны пункт пропуску Лясная Рудаўка. На маршруце абсталяваны спецыяльныя месцы адпачынку і пункты пракату веласіпедаў. Апрабаваць “Аўгуст-вела” можна з 27 красавіка. Распавядае намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Лідзяева.

Фотаvelogrodno.by