Тры графічныя работы ўраджэнкі Беларусі Надзі Хадасевіч-Лежэ ўзбагацілі скарбонку мастацкага музея

11.09.2018 

Тры графічныя работы ўраджэнкі Беларусі, сусветна вядомай мастачкі Надзі Хадасевіч-Лежэ перадалі Нацыянальнаму мастацкаму музею. Падзея адбылася пры падтрымцы пасольства нашай краіны ў Швейцарыі. Мастацтва павінна жыць і выклікаць водгук у людзей, - лічыць Ганаровы консул Андрэй Нажэскін.

Вяртанне твораў Надзі Хадасевіч-Лежэ і раней - Іосіфа Любіча, адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку ў Залатурне і беларуская дыктоўка з удзелам гурта “J-Морс” - гэтыя і многія іншыя праекты ажыццявілі пасольства Беларусі і нашы суайчыннікі ў Швейцарыі. У планах – перадаць яшчэ адзін твор Надзі Лежэ ў Мінск. На прыкмеце яе жывапіснае палатно. "Гэта стане добрым падарункам да 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага", - лічыць часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч.

Фонды Нацыянальнага мастацкага музея папоўнілі арыгінальны супрэматычны ліст, маляваны аўтапартрэт Надзі Хадасевіч-Лежэ і эскіз да яе вядомай карціны «Мір». Пра значэнне гэтай падзеі для мастацкай прасторы Беларусі расказвае вядучы навуковы супрацоўнік музея Надзея Усава.

Фота: mgorskikh.com