Турыстычны даведнік для гасцей II Еўрапейскіх гульняў падрыхтавала выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”

23.01.2019

Даведнікі на рускай і англійскай мовах падрыхтавалі для дэлегацый усіх краін – удзельніц II Еўрапейскіх гульняў. У іх сабраныя галоўныя спартыўныя пляцоўкі краіны, знакавыя культурныя аб'екты, папулярныя турыстычныя месцы. Тэксты і ілюстрацыі дапоўнены QR-кодамі, якія знаёмяць з кожным аб'ектам. Як расказаў дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч, у планах яшчэ шэраг выданняў, якія не толькі прадэманструюць спартыўныя дасягненні нашай краіны, але і пакажуць, што нам ёсць чым ганарыцца ў розных сферах.

Фота: bel-en.by