Творчасць Марка Шагала будзе асноўнай на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску"

11.05.2017

Тэма творчасці Марка Шагала будзе асноўнай на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску". Канцэрт адкрыцця стане па традыцыі прыгожым святам, на якім будуць зорныя выканаўцы і маладыя таленты. "Галоўны пасыл гэтага канцэрта: Беларусь - зямля, што нараджае таленты, якая прыцягвае да сябе таленты, і дзякуючы "Славянскаму базару" ўзыходзяць новыя зоркі", - сказала першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Фота: belta.by