ТЮГ паставіў "Рамэа і Джульету"

26.04.2018 

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача гэтымі днямі прэм'ерныя паказы спектакля "Рамэа і Джульета". З рэканструкцыяй установы значна абнавіўся акцёрскі склад і рэпертуар. У пастаноўцы – амаль уся маладая трупа. Рэжысёр Уладзімір Савіцкі прапануе сваю версію аповеду пра каханне. Ён упэўнены: кожны тэатр, які сябе паважае, павінен паставіць Шэкспіра. Прэм'ерныя паказы спектакля "Рамэа і Джульета" сёння і заўтра ў тэатры юнага гледача.

Фота: ticketpro.by