У адноўленай кнігарні “Светач” прэзентавалі дзіцячыя азбукі Віктара Кажуры

21.05.2019

У адноўленай кнігарні “Светач” прэзентавалі дзве вершаваныя азбукі для дзяцей. Іх аўтар – Віктар Кажура, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі №2. У кнігах – не толькі вершы, але і маляўнічыя ілюстрацыі, якія асабліва падабаюцца дзецям. Пра тое, як з’явілася ідэя напісаць азбукі, распавядзе сам пісьменнік.

Кнігі – для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. “Маленькая азбука вялікай краіны” – новае выданне, яго прэзентавалі сёлета, а “Азбука ў вершах і малюнках” ўпершыню з’явілася ў 2013 годзе, мае перавыданне і перакладзена на сербскую мову.

Фота: facebook.com