У арт-гасцёўні "Высокае месца" адкрылася выстава ўдзельнікаў фотаклуба "МіНСК"

17.12.2018

Выстава называецца Музей фатаграфіі. У Мінску няма такога музея, але дзякуючы экспазіцыі, якую падрыхтавалі ўдзельнікі фотаклуба, з’явілася магчымасць убачыць адну з версій таго, як бы мог такі музей выглядаць.

Фотаздымкі дапаўняе калекцыя фотатэхнікі. У ёй – нямецкія і французскія фотаапараты 30-х гадоў і іншыя рарытэты. Распавядае старшыня фотаклуба МінскУладзімір Паўлаў.

На выставе – работы Маргарыта Трэнінай, Генадзя Родзікава, Надзеі Дзегцяровай, Алены Данбровай, Віталя Ціхамірава, Альфрэда Мікуса і іншых аўтараў. Своеасаблівасцю тэхнікі вылучаюцца работы Віктара Жураўкова. Італьянскі фотаклуб, які гасцяваў у Мінску падчас сяброўскага візіту, нават запрасіў фотамастака ў Італію падзяліцца сакрэтамі майстэрства. Распавядае Віктар Жураўкоў.

Музей фатаграфіі працуе да 13-га студзеня.

Фота: facebook.com