У беларусь вярнулася "Дама ў сінім шалі"

24.11.2016

У Доме-музеі Ваньковічаў прэзентавалі карціны Іосіфа Аляшкевіча “Партрэт дамы ў сінім шалі”. Твор набыты "Белгазпрамбанкам" для сваёй карпаратыўнай калекцыі і экспануецца ў музеі ў працяг супрацоўніцтва банка і філіяла Нацыянальнага мастацкага музея “Дом-музей Ваньковічаў”. Карціна стала дапаўненнем калекцыі мастакоў-сучаснікаў Аляшкевіча, якія дэманструюць у музеі. З мінулага года тут на часовым экспанаванні знаходзіцца партрэт Тамаша Зана пэндзля Валенція Ваньковіча. Іосіф Аляшкевіч – партрэтны жывапісец 19-га стагоддзя, акадэмік, аўтар партрэтаў і карцін на гістарычныя, рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты. "Дама ў сінім шалі" зойме месца "Дамы ў чорным" у сталовым пакоі. Гаворыць намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея і куратар Дома-музея Ваньковічаў Сяргей Вечар.

Фота: artinvestment.ru