У Беларусі вядзецца добраўпарадкаванне пахаванняў часу Вялікай Айчыннай вайны

09.05.2019

Вайна закранула ўсю тэрыторыі Беларусі. Сёння па ўсёй краіне вядзецца добраўпарадкаванне мясцін масавых захаванняў часоў Вялікай Айчыннай. Вельмі шмат такіх памятных аб’ектаў у Полацкім раёне – там праходзіла лінія фронту, а ў навакольных лясах быў арганізаваны маштабны партызанскі рух. Расказвае старшыня Маласітнянскага сельскага выканаўчага камітэта Леанід Буханцоў.

Яшчэ адна ініцыятыва ад актыўных жыхароў Полацкага раёна – перайменаванне вуліцы. Плануецца, што ў бліжэйшы час вуліца Маладзёжная ў вёсцы Жэльцы атрымае назву ў гонар Касмачовых. Гэта вялікая сям’я, якая аддана змагалася супраць фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам захаваецца памяць пра ваенны подзвіг народа. Перакананы ініцыятар перайменавання, нашчадак сям’і Касмачовых Віктар Міхайлаў.

Фота: belta.by