У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт кампазітара Сяргея Бельцюкова

23.11.2017 

23 лістапада ў Малой зале Белдзяржфілармоніі пройдзе аўтарскі канцэрт кампазітара Сяргея Бельцюкова. Творы прагучаць у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра. Прагучаць харэаграфічная фантазія “На Ражаство” для вялікага сімфанічнага аркестра, “Шаалінь” для ударных, арфы і струнных. “Падарожжа па казках Караткевіча, канцэрт для фартэпіяна з аркестрам, Касмічная сімфонія для вялікага сімфанічнага аркестра. Творы выканае Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў, салістка ў канцэрце для фартэпіяна – Вольга Папова. Мастацкае чытанне – Алег Вінярскі. Расказвае Сяргей Бельцюкоў.

Фота: Юлія Ішмуратава