У Беларускім музычным тэатры – прэм'ера дзіцячага спектакля "Джэймс і Персік-велікан"

05.04.2019

Балет у дзвюх дзеях пастаўлены па матывах англійскай казкі Роальда Даля. Падрабязней пра новы спектакль раскажа балетмайстар-пастаноўшчык і аўтар лібрэта Сяргей Мікель.

У спектаклі шмат казачных персанажаў: Хмарныя Жыхары, Кароль і Каралева, Конік і Шаўкапрад. Дзякуючы яркім касцюмам герояў, на сцэне ўвесь час пануе святочны настрой. Сваімі думкамі падзялілася мастак-пастаноўшчык Любоў Сідзельнікава.

Дзіцячы спектакль “Джэймс і Персік-велікан” – гэта гісторыя пра незвычайнае падарожжа, у якім сяброўства і падтрымка блізкіх  дапамагае пераадолець любыя цяжкасці. Наступны паказ балета – 20 красавіка на сцэне музычнага тэатра.

Фота: musicaltheatre.by