У цэнтры Пінска пройдзе калядны фестываль фальклорнага мастацтва

11.01.2019

У нядзелю, 13 студзеня, спрычыніцца да народных традыцый запрашае Пінск. На цэнтральнай плошчы горада адбудзецца народнае гулянне “Як на шчодрую куццю”. Гасцей прывітае ансамбль песні і танца “Палескія зоры”, а пасля ў праграме – калядны батл. Народнае гулянне ў такім фармаце пройдзе другі год запар. Плануецца, што гэта свята стане палескай традыцыяй. Распавядае рэжысёр аддзела метадычнай работы Пінскага гарадскога дома культуры Святлана Вадап’янава.

Фота: pinsk.eu