У Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве адкрыюць памятны знак

27.08.2018 

Іванава ў апошніх прыгатаваннях да свята. Ужо ў бліжэйшую нядзелю Беларусь адзначыць Дзень пісьменства. У старажытным Янаве новая інфраструктура. Вуліца Леніна стала пешаходнай - там адкрыецца памятны знак "Янава слова". Дзякуючы нацыянальнаму форуму ў горадзе з'явіцца кніжны магазін. Дзень беларускага пісьменства аб'яднае пакаленні«У форуме прымуць удзел вядомыя і маладыя літаратары. Пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў», - адзначыла намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. 

Фота: pristalica.by