У галерэі “Мастацтва” адкрылася выстава “Вайшкуны-4” Віктара Маркаўца

03.10.2018 

Экспазіцыя прысвечана творчаму асэнсаванню экалагічнай праблематыкі на прыкладзе адной беларускай вёскі. У работах творца дзеліцца сваім бачаннем роднай мясціны і адначасова папярэджвае пра наступствы ўрбанізацыі. Пра некаторыя творы Віктара Маркаўца раскажа куратар выставы Таццяна Гаранская.

Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Віктар Маркавец не толькі маляваў. Ён быў цудоўным вадзіцелем і аднойчы стаў правадыром у свет мастацтва для сваіх сясцёр. Працягвае мастачка, дацэнт кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Валянціна-Маркавец-Бартлава.

Віктар Маркавец да апошняга дня свайго жыцця з захапленнем і шчырай адданасцю ствараў шматлікія работы, прысвечаныя Вайшкунам.Значная частка з іх намаляваны ў апошнія гады, і да гэтуль не паказваліся на выставах. 

Фота: tut.by