08.01.2019
Фотавыстава "Мама Афрыка. Свет дзікай прыроды" Юрыя Бірукова адкрылася ў музеі гісторыі горада Гомеля. У экспазіцыі – здымкі, зробленыя гомельскім фатографам і падарожнікам у Танзаніі, Намібіі, Мадагаскары, Замбіі, Эфіопіі. Фатограф дзеліцца з намі ўражаннямі аб падарожжах і распавядае пра свае кадры.
Экспазіцыя працуе да 27 студзеня.
Фота: gp.by