У Іванаве адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

02.09.2018 

У Іванаве падчас святкавання 25-га Дня беларускага пісьменства адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Сёлетні дэвіз - "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну". У конкурсе прынялі ўдзел больш за 15 тысяч школьнікаў з усіх куткоў Беларусі. Фіналістамі сталі 12. Яны спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Амаль усе выбралі творы, прысвечаныя тэме малой радзімы. Некаторыя чыталі прозу і вершы пра абарону Айчыны. Удзельнікі атрымалі дыпломы розных ступеняў ад міністэрстваў інфармацыі і адукацыі. Таксама пуцёўкі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". 

З іншымі важнымі падзеямі Дня беларускага пісьменства пазнаёміць наш карэспандэнт, Маргарыта Прохар, якая зараз ў Іванаве.

Фота: youtube.com