У Купалаўскім развітваюцца з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам.

16.08.2018 

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы развітваюцца з народным артыстам Беларусі Мікалаем Кірычэнкам. У гэтыя хвіліны пачынаецца грамадзянская паніхіда. Мікалай Кірычэнка пайшоў з жыцця 14-га жніўня, яму было 72 гады.

Спачуванні родным і блізкім накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчая дзейнасць Мікалая Кірычэнкі стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснай культуры, з’яўляецца прыкладам для маладых артыстаў, сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і айчыннага кінематографа, узорам служэння сваёй краіне. “Светлая памяць пра Мікалая Міхайлавіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах”, - падкрэсліў беларускі лідар.

За амаль паўстагоддзя артыст сыграў больш як 90 роляў на Купалаўскай сцэне. Удзельнічаў Мікалай Кірычэнка і ў запісах спектакляў беларускага радыётэатра. Адной з апошніх работ стала роля былога партызана Міхея Міхасёва ў радыёспектаклі “І няма шляху чужога” па аднайменнай аповесці Уладзіміра Саламахі. Твор запісалі ў 2015 годзе. Прапануем фрагмент пастаноўкі, які ўтрымлівае голас артыста.

Партнёрамі Мікалая Міхайлавіча падчас працы над радыёспектаклем “І няма шляху чужога” сталі Генадзь Аўсяннікаў і Андрэй Кавальчук.

Пахаваюць Мікалая Кірычэнку на Маскоўскіх могілках сталіцы. 

Фота: rh.by