У Магілёве пачаўся продаж квіткоў на тэатральны форум “Март-кантакт”

02.02.2018 

У Магілёве пачаўся продаж квіткоў на XIII міжнародны маладзёжны тэатральны форум “Март-кантакт-2018”. Ён пройдзе 21-27 лютага на пляцоўцы аднаго з арганізатараў – абласнога драмтэатра. “Афіша разнастайная па жанрах – драма, трагікамедыя, псіхалагічны трылер, камедыя-прытча, сучасны танец і іншае”, - расказала літаратурны рэдактар Магілёўскага абласнога драмтэатра Вольга Семчанка.

Фота:  mdrama.by