У межах Першага тыдня італьянскага кіно ў Мінск прыехалі Маўро Бартолі і Франсіска Хасэ Фернандэс

25.05.2018 

Першы тыдзень італьянскага кіно праходзіць па ўсім свеце. 100 паслоў гэтага мастацтва ў 100 гарадах свету прымаюць удзел у канферэнцыях і сустрэчах з гледачамі і расказваюць пра італьянскі кінематограф. У Мінск прыбылі два вядомыя рэжысёры - Маўро Бартолі і Франсіска Хасэ Фернандэс. Яны прэзентуюць дакументальны фільм «Кветкі, якія распускаюцца» і драму «Я кахаю цябе, Эуджэніа». Расказвае Пасол Італіі ў Беларусі Марыа Бальдзі. 

Фота: dante.by