У Мінску адкрыецца літаратурна-мастацкая выстава “Цімкавічы – скарбніца натхнення”

15.02.2018 

Літаратурна-мастацкая выстава “Цімкавічы – скарбніца натхнення” адкрыецца заўтра ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. На ёй свае творы пакажуць мастак Фёдар Драгун, дацэнт архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Алесь Квяткоўскі і яго студэнты. Карціны напісаны падчас пленэру ў Цімкавічах. Творчасць сталага і знакамітага майстра і яго расповеды сталі крыніцай натхнення будучых мастакоў-архітэктараў, праз творчасць яны адлюстроўваюць час і месца: кожны са свайго пункту гледжання і асэнсавання. Алесь Квяткоўскі расказаў пра экспазіцыю падрабязней.

Фота: minsknews.by