У Мінску адкрылася выстава спартыўнага інвентару і адзення дарэвалюцыйнага часу

21.01.2019

У мінскім Доме-музеі I з’езда РСДРП адкрылася выстава “Къ спорту!” Такую назву меў часопіс, папулярны ў Расійскай імперыі. Выстава прысвечана спартыўнай культуры канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Дома-музея 1-га з’езда РСДРП Андрэй Ляневіч.

Акрамя вопраткі, інвентару, фотаздымкаў і спартыўных выданняў, экспазіцыя змяшчае шэраг інтэрактыўных пляцовак, дзе наведвальнікі могуць сфатаграфавацца або праверыць свае сілы ў гульні ў кікер. Распавядае малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Таццяна Пятрова.

Фота: minsknews.by